Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка хоча замацаваць у канстытуцыі Украіны курс на еўра- і еўраатлантычную інтэграцыю, паведамляе «Украінская праўда».

«У маёй камандзе мы зараз абмяркоўваем прапанову замацавання ў канстытуцыі еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі», — сказаў Парашэнка.

Паводле яго слоў, абедзве ідэі, як сведчаць апытанні, з'яўляюцца кансалідуючымі для грамадства.

«Папраўкі ў асноўны закон маглі б стаць страхоўкай ад любых нечаканасцяў і імператывам для ўсіх палітычных сіл на гады наперад», — падкрэсліў ён.

«Імкненне да сяброўства ў ЕС і НАТА можна было б зафіксаваць у прэамбуле канстытуцыі», — заявіў Парашэнка.

Паводле яго слоў, для гэтага патрэбна падтрымка дзвюх трацін дэпутатаў Вярхоўнай Рады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0