Матэвуш Адамскі, які працаваў дырэктарам Польскага інстытута ў Мінску, больш не займае гэтую пасаду, піша «Радыё Свабода».

«Матэвуш Адамскі больш не працуе дырэктарам. Па падрабязнасці звяртайцеся ў МЗС Польшчы», — распавяла супрацоўніца інстытута.

Сам Матэвуш Адамскі не стаў каментаваць прычыны свайго сыходу з пасады, але сказаў Радыё Свабода:

«Сёння фармальна апошні дзень маёй місіі ў Беларусі. Гэта быў вялікі гонар — 18 месяцаў служыць маёй дзяржаве і ўдзельнічаць у будаваньні мастоў паміж палякамі і беларусамі, нашымі найбліжэйшымі суседзямі. Думаю, што нам ўдалося зрабіць вельмі шмат для развіцьця двухбаковых адносінаў у галіне культуры, мастацтва, супольнай спадчыны, навуковых кантактаў і асабліва гістарычнага дыялогу.

Абяцаю, што буду далей удасканальваць сваю беларускую мову і панясу гэтую прыгожую мову далёка ў свет, а вы абяцайце, калі ласка, што яе будзе лепш чуваць у Беларусі, калі мы сустрэнемся ізноў».

Рэагуючы на пісьмовую просьбу пра камэнтар, у Міністэрстве замежных спраў Польшчы, Свабодзе параілі дачакацца пісьмовага адказу і не сталі адказваць на пытанне пра прычыны выезду М. Адамскага з Мінска. Цяпер абавязкі дырэктара выконвае ягоны былы намесьнік, цёзка па прозвішчы Томаш Адамскі.

Адрэагавалі на ад'езд Адамскага і прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі.

Польскі інстытут у Мінску — гэта ўстанова з дыпламатычным статусам, якая пачала сваю дзейнасьць у 1994 годзе. Інстытут займаецца папулярызацыяй дасягненняў польскай культуры, гісторыі і навукі, прэзентацыяй і аховай польскай спадчыны, наладжваннем і развіцьцём кантактаў, абменам досведам і падтрымкай дыялогу паміж Польшчай і Беларусьсю. Гэта адзін з 25 Польскіх інстытутаў па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?