Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Улады і арганізатары святкавання стагоддзя БНР павінны знайсці «залатую сярэдзіну», якая задаволіць усіх, і правесці мерапрыемства цывілізавана. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«І ўлады, і арганізатары гэтага мерапрыемства павінны знайсці агульную мову і зрабіць так, каб гэта было прымальна для абодвух бакоў. Чым больш мірна, спакойна, цывілізавана і, зразумела, з выкананнем усіх гістарычных патрабаванняў, тым для міліцыі будзе лепш. Таму я вітаю жаданне ўладаў і арганізатараў знайсці залатую сярэдзіну і правесці ўсё цывілізавана: без абвастрэння, узаемных папрокаў. Усё ж, гэта гісторыя, і да яе трэба ставіцца з павагай», — кажа Шуневіч.

Па словах Шуневіча, асабіста ён за тое, каб святкаванне было ў фармаце мітынгу і канцэрта. Бо шэсце, кажа міністр, больш складанае мерапрыемства «ў плане арганізацыі».

У сваю чаргу старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец, сказаў, што ў гісторыі Беларусі была такая старонка, як Беларуская Народная Рэспубліка, і забывацца пра яе не трэба. Наадварот, падзеі 1918 года неабходна праўдзіва адлюстраваць у мастацкай літаратуры.

«Мне заўсёды было цікава тое, што было ў гісторыі маёй Беларусі. І, вядома, гэта тычыцца Беларускай Народнай Рэспублікі. Я не мог прыняць тых лідараў рэспублікі, якія звярнуліся да Германіі, каб, груба кажучы, хутчэй прынеслі свабоду ў Беларусь. Германія - агрэсар. Але ж у гісторыі гэта было, і няма чаго гэта абыходзіць. Я за тое, каб не сыходзілі ад гісторыі. Варта пра ўсё расказваць. Што было добрага - адзначыць. Добрае нават варта ўзяць на ўзбраенне, нічога страшнага ў гэтым няма».

Старшыня Саюза пісьменнікаў ухіліўся ад адказу на пытанне Еўрарадыё, ці не прыйшоў час святкаваць Дзень Волі 25 сакавіка на дзяржаўным узроўні. Па словах Чаргінца, гэтае пытанне варта адрасаваць тым людзям, якія займаюцца кіраваннем дзяржавай. А ён у якасці старшыні пісьменніцкага саюза падтрымае ідэю стварэння літаратурных твораў пра БНР і звязаныя з тым часам падзеі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0