Сёньня старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і ягоны намесьнік Віктар Івашкевіч падалі заяўку ў гарвыканкам аб правядзеньні традыцыйнага жалобнага шэсьця на Дзяды.

Гэтым разам акцыя пройдзе 2 лістапада (нядзеля) а 12:00 ад Усходніх могілак. Удзельнікі шэсьця спачатку ўскладуць кветкі да магілаў Васіля Быкава, Уладзімера Караткевіча, Генадзя Карпенкі, Міхася Ткачова, Пімена Панчанкі і інш. Пасьля гэта людзі скіруюцца вуліцай Каліноўскага і Лагойскім трактам да Курапатаў.

Паводле Лявона Баршчэўскага, існавала папярэдняя дамова зь лідэрам КХП‑БНФ Зянонам Пазьняком, што ўдзельнікі Дзядоў пройдуць тым самым маршрутам, што і 20 гадоў таму. Аднак у апошні момант Пазьняк, пасьля настойваньня «менскіх калег», выказаўся за маршрут апошніх гадоў, то бок ад гадзіньнікавага заводу, што на Талбухіна, да Курапатаў.

Баршчэўскі выказвае спадзяваньне, што дзьве калёны ўсё ж змогуць злучыцца. «Памяць нельга дзяліць, асабліва між аднадумцамі», — кажа паэт Генадзь Бураўкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?