У Жыткавіцкім раёне побач з аварыйным мостам праз Прыпяць узвядуць часовы пешаходны мост з піламатэрыялаў. Гэтую інфармацыю агучылі ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Рашэнне аб будаўніцтве пешаходнага моста прыняла камісія па надзвычайных сітуацыях. Пераправа катарамі праз раку часова прыпыненая ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я і распачатым на Прыпяці шугаходам. Рух па стацыянарным мосце, у тым ліку пешаходаў, забаронены.

Як паведамлялася, рэканструкцыя стацыянарнага моста праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, дзе 7 снежня мінулага года была выяўленая трэшчына, уключана ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2018 год. Плануецца, што рух па мосце будзе адкрыты ў снежні гэтага года.

Праезд транспартных сродкаў арганізаваны па рэспубліканскіх дарогах праз Жыткавічы (М10) — Калінкавічы (Р131) — Мазыр (Р36) — Лельчыцы (Р128) — Тураў і праз Жыткавічы (М10) — Пінск (Р6) — Столін (Р88) — Давыд-Гарадок — Тураў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0