Міжведамасная камісія падвяла вынікі адкрытага конкурсу па вызначэньні юрыдычных асобаў, што атрымаюць права займацца імпартам алькагольнай прадукцыі ў пэрыяд з кастрычніка па студзень 2008 году.

Сьпіс пашырыўся зь 15 да 24 арганізацыяў, паведамляе Міністэрства гандлю. Сярод імпарцёраў алькаголю — ААТ «Прадтавары», ААТ «Менбакалеяторг», ТАА «СэрвісБытСнаб», УП «Менскі холадакамбінат № 1», ААТ «Берасьцейская база «Бакалея», ТАА «Эўраторг», дзяржпрадпрыемства «Беларусьторг», УП «Дыяконія», ПУП «Белкаапзьнешторг Белкаапсаюзу», ААТ «Белбакалея», РУП «Менск Крышталь», УП «ДОРОРС» ды інш.

Паводле bsb.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0