Два гады таму Джон Тардуна з універсітэта Рачэстэра і яго калегі здзейснілі адкрыццё: яны выявілі магнітную анамалію на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ля берагоў ракі Лімпапо, дзе сіла поля рэзка падала і зніжалася да крытычна нізкіх значэнняў у XIII—XVI стагоддзях. Гэта паказала на тое, што перавароты палюсоў Зямлі адбываюцца не выпадковым чынам, а ў асаблівых пунктах з анамальнымі ўласцівасцямі.

Навукоўцы звярнулі ўвагу на тое, што рытуалы, якія мясцовыя плямёны бушменаў традыцыйна выкарыстоўваюць для ачысткі сваіх паселішчаў ад злых духаў і насякомых, маюць адзін пабочны эфект: спальваючы свае хаты, загоны для жывёлы і іншыя пабудовы, абарыгены «запісвалі» інфармацыю пра сілу, размяшчэнне палюсоў і іншыя ўласцівасці магнітнага поля Зямлі ў адкладах гліны, па-над якімі былі пабудаваныя іхнія паселішчы.

Размяшчэнне анамальнае зоны на карце і даследаваны матэрыял

Размяшчэнне анамальнае зоны на карце і даследаваны матэрыял

Многія пароды, у тым ліку і гліна, утрымліваюць у сабе атамы жалеза, у якіх «запісаная» інфармацыя аб тым, куды было павернута магнітнае поле планеты і якую сілу яно мела ў момант іх фарміравання.

Як аказалася, магнітнае поле Зямлі рэзка аслаблялася ў пэўным пункце Афрыкі як мінімум тры разы: у 400—450 гадах нашай эры, у пачатку VIII стагоддзя і ў прамежку паміж 1225—1550 гадамі. Гэтыя аслабленні, як лічаць навукоўцы, звязаныя з агульным падзеннем сілы магнітнага поля Зямлі, якое назіраецца ў апошнія 160 гадоў.

Усё гэта, на думку Тардуна, паказвае на тое, што паўднёваафрыканская магнітная анамалія сапраўды з'яўляецца асаблівым пунктам на паверхні Зямлі. У мінулым там ужо адбываліся перавароты магнітных палюсоў, і, імаверна, гэта паўторыцца ў найбліжэйшай будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?