Ніжняя палата парлямэнту трэцяга скліканьня ў ходзе сёлетняй асеньняй сэсіі прыняла праект бюджэту краіны на 2009 год у першым чытаньні. Даходы кансалідаванага бюджэту прагназуюцца ў аб’ёме Br72,7 трлн., або 46,9 % да ВУП, выдаткі складуць Br75,5 трлн., або 48,7 % да ВУП. Прыярытэтнымі напрамкамі выдаткаваньня сродкаў будуць забесьпячэньне росту зарабкаў у бюджэтнай сфэры, фінансаваньне нацыянальных прыярытэтаў, усталяваных праграмай сацыяльна‑эканамічнага разьвіцьця, забесьпячэньне неабходнымі рэсурсамі дадатковых расходаў бюджэту ў сувязі з павелічэньнем цэнаў на імпартныя энэрганосьбіты.
Даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2009 годзе прадугледжваюцца ў суме Br54,9 трлн., выдаткі — Br57,7 трлн.
У другім чытаньні асноўны фінансавы дакумэнт краіны дэпутаты плянуюць разгледзець на пленарным пасяджэньні сэсіі 9 кастрычніка.





