«Учора не стала Валянціны Пятроўны Лемцюговай.

14 траўня 1991 г. яна як загадчык аддзела лексікалогіі брала мяне на працу ў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. З яе імем звязана шмат важных для Беларусі і нашай філалагічнай навукі даследаванняў. Але для мяне найперш яна была добразычлівым чалавекам, унікальнай жанчынай, выдатным навукоўцам, сапраўднай беларускай патрыёткай. Дастаткова прыгадаць, як яна адстойвала артыкул у Законе аб геаграфічных назвах, у якім прапісана, што спачатку назва даецца на БЕЛАРУСКАЙ мове.

У мітусні штодзённых спраў мы не паспяваем аддаць належнае пры жыцці. Застаецца толькі памяць.

Светлая памяць Валянціне Пятроўне і шчырая ўдзячнасць за яе слаўныя чалавечыя якасці і зробленыя справы!» — напісала старшыня ТБМ Алена Анісім.

Валянціне Лемцюговай было 82 гады. З 1961 працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР. Узначальвала Рэспубліканскую тапанімічную камісію пры НАН Беларусі.

Была навуковым рэдактарам і адным з сааўтараў нарматыўнага тапанімічнага даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» у 6 кнігах, «Слоўніка мовы «Нашай Нівы» ў 5 тамах (першы з іх выйшаў у 2003 годзе).

Валянціне Лемцюговай даводзілася не раз адстойваць прынцыпы нацыянальнай тапаніміі пры спробах маніпуляваць гэтым народным скарбам.

Прафесар Лемцюгова: Не перавяліся дзяржаўныя чыноўнікі, якім не дае спакою ўсё беларускае

Валянціна Лемцюгова. «Наша Ніва» і храналагічная мяжа сучаснасці беларускай літаратурнай мовы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?