Белгідраметцэнтр апублікаваў свежую карту вышыні снегу ў Беларусі.
Паводле звестак на раніцу 4 сакавіка, найбольш снегу выпала на ўсход ад Магілёва — у раёне Чавусаў даходзіць аж да 46 см.
Зрэшты, і ў Мінску не нашмат менш — 41 см.
А вось у раёне Брэста зямля ледзь-ледзь прыкрытая снегам.