Дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Павал Барадзін паведаміў журналістам, што дакумэнт будзе падпісаны 2 лістапада ў Маскве падчас паседжаньня вышэйшае дзяржрады саюзнай дзяржавы.

«У лістападзе ў Маскве пройдзе паседжаньне найвышэйшае дзяржрады саюзнай дзяржавы. Асноўным пытаньнем парадку дня будзе разьвіцьцё двухбаковага ваенна‑тэхнічнага супрацоўніцтва, — сказаў ён. — На гэтым паседжаньні будзе падпісана пагадненьне аб стварэньні адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны (СПА). Я нават у гэтым не сумняюся», — падкрэсьліў Барадзін.

Ён зьвярнуў увагу на асаблівую важнасьць падпісаньня гэтага дакумэнта ва «ўмовах далейшага прасоўваньня NATO на ўсход:

«У ваенным сэнсе гэта практычна абарона ад NATO».

Павал Барадзін бярэ сёньня ўдзел у паседжаньні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі, што праходзіць у Маскве пад старшынствам кіраўніка Мінабароны РФ Анатоля Сердзюкова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру