У індыйскім горадзе Хайдарабад арыштавалі мужчыну, які адсек кісць рукі свайму 19-гадоваму сыну за захапленне порна. Пра гэта паведаміла агенцтва IANS.

Адзначаецца, што 45-гадовы Махамед Каюм Курэйшы раззлаваўся, калі даведаўся, што яго сын Халед шмат часу надае прагляду дарослага відэа. Як потым ён сказаў, залежнасць сына адбівалася не толькі на яго прафесійных дасягненнях, але і на самаадчуванні.

Спрабуючы «вылечыць» сына, Курэйшы пайшоў на самыя радыкальныя меры і адсек Халеду, калі той спаў, кісць правай рукі мясніцкім цесаком. Зараз пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі. Дактары мяркуюць, што прышыць адсечаную канечнасць і аднавіць яе рухальныя функцыі наўрад ці ўдасца.

Бацьку маладога чалавека прад'явілі абвінавачанне ў замаху на забойства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0