«Вось вы пішаце пра палітыка Спарыша. А што значыць гэтае слова, ад чаго пайшло такое прозвішча?» — спытаўся ў нас чытач Павал А.

Тут усё проста. Спарышамі называюць спараныя прадметы. Два арэхі зрасліся — спарышы. Два яблыкі зрасліся — таксама спарышы. Два каласы, што выраслі на адной сцябліне, называюць спарышамі. І гліняныя гаршчочкі, злучаныя адной ручкай, таксама называюць спарышамі. Ёсць і элемент беларускага арнаменту — спарыш. Існаваў такі «Белы легіён», дык у яго быў знак — «Спарыш».

Націск у адзіночным ліку падае на апошні склад (спарЫш), і ў множным — на апошні (спарышЫ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?