На Заходняй Дзвіне ў Наваполацку сёння патанула 11-гадовая дзяўчынка, паведамляе БелТА.

Вядома, што дзве дзяўчынкі гулялі на левым беразе Заходняй Дзвіны. У нейкі момант дзеці выйшлі на раку, і адна з іх сышла пад лёд. Другая дзяўчынка дастаўлена ў бальніцу. Яна знаходзіцца ў шокавым стане — усё здарылася ў яе на вачах, яна спрабавала выратаваць сяброўку.

Па дапамогу дзецям прыйшлі рыбакі, але выцягнуць дзіця не атрымалася. «Цела дзяўчынкі пакуль не знойдзена, усплыў толькі заплечнік. На месцы здарэння працуюць следчыя Наваполацкага гарадскога аддзела СК. Праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.

На Заходняй Дзвіне цяпер высокі ўзровень вады, на месцы трагедыі моцнае цячэнне, што істотна ускладняе пошук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0