Грамадства88

Збітага падчас выбараў журналіста Андрэя Козела аштрафавалі на 735 рублёў

Паводле міліцыі, журналіст «Белсата» Андрэй Козел незаконна здымаў працэдуру падліку галасоў на мясцовых выбарах, а потым адмовіўся пакінуць памяшканне на патрабаванне супрацоўнікаў міліцыі.

Суддзя Іван Касцян прызнаў журналіста Андрэя Козела вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. І пакараў яго штрафам у 30 базавых велічыняў (735 рублёў).

Інцыдэнт адбыўся ў фінальны дзень выбарчай кампаніі на адным з участкаў у Мінску, дзе журналіст прысутнічаў у якасці даверанай асобы аднаго з кандыдатаў і вёў відэатрансляцыю падліку галасоў на сваю старонку ў Facebook.

— Старшыня камісіі запатрабавала пакінуць участак, але я працягваў, бо назіраць і здымаць падлік галасоў не забаронена заканадаўствам. Тады супрацоўнікі міліцыі выцягнулі мяне сілай, маёй галавой разбілі шкляныя дзверы ўчастка і працягвалі збіваць у калідоры, — расказаў Андрэй Козел.

Супраць журналіста склалі адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне міліцыі і першы раз паспрабавалі судзіць на наступны дзень пасля затрымання.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна5

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў4

Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі» і вярнуліся ў краіну, прымушаюць каяцца і клясці Лібера7

Халезін незвычайна параўнаў Шрайбмана і Чалага3

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай9

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць