Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак у пятніцу правёў брыфінг, прысвечаны затрыманню кіраўніка грамадскай арганізацыі «Афіцэрскі корпус» Уладзіміра Рубана.

Раней паведамлялася аб затрыманні Рубана з вялікай колькасцю зброі на лініі судакранання з акупаванымі Расіяй тэрыторыямі Данбаса. Кіраўніка «Афіцэрскага корпуса» спачатку даставілі ў СІЗА Марыупаля, а затым у суд. Украінскі валанцёр Міраслаў Гай звязаў Рубана з ФСБ Расіі. Паводле яго слоў, затрыманы ўкараняў ва Украіну агентаў расійскіх спецслужб пад выглядам палонных.

Таксама паведамляецца, што Рубан браў удзел у арганізацыі тэрарыстычнага акту, які павінен быў пасеяць хаос, што пацягнула б выхад людзей на вуліцы, перавод арміі з Данбаса ў сталіцу.

На брыфінгу Грыцак паказаў аператыўнае відэа, на якім схаванай камерай знятая загрузка зброі ў мікрааўтобус Рубана і яго непасрэднае затрыманне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0