Рэспубліканскае прадпрыемства «Белсаюздрук» у чарговы раз адмовілася распаўсюджваць праз сваю гандлёвую сетку недзяржаўную газету «Наша Ніва».

Пісьмовую адмову на прапанову аб супрацоўніцтве атрымала 6 кастрычніка рэдакцыя «НН».

«РУП «Белсаюздрук» не плануе ў бліжэйшы час распаўсюджванне газеты «Наша Ніва» праз гандлёвую сетку кіёскаў і крамаў прадпрыемства», — лаканічна паведамляецца ў лісце за подпісам намесніцы дырэктара прадпрыемства Таццяны Івінскай.

Як заўважыў у гутарцы з прэс‑службай БАЖ галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко, гэта не першая такая адмова з пачатку 2006 года на прапановы недзяржаўнага выдання ўзнавіць супрацоўніцтва. Аднак кіраўніцтва рэдакцыі плануе і далей звяртацца з прапановамі аб распаўсюдзе газеты, каб паказаць такім чынам, што не намерана мірыцца з эканамічнай і палітычнай дыскрымінацыяй недзяржаўнай прэсы.

«Сёння, калі беларускія ўлады імкнуцца прадэманстраваць Захаду сваю скіраванасць на дэмакратызацыю, было б нармальным і пазітыўным крокам вярнуць незалежныя выданні, у тым ліку «Нашу Ніву», у дзяржаўную сістэму распаўсюду. Аднак тыя адмовы, якія мы атрымліваем ад «Белсаюздруку » і «Белпошты», паказваюць, што гэтая дэмакратызацыя, на жаль, застаецца па‑ранейшаму дэкларатыўнай», — зазначыў Андрэй Скурко.

Нагадаем, распаўсюд газеты «Наша Ніва», як і шэрагу іншых недзяржаўных грамадска‑палітычных выданняў, «Белсаюздрук» скасаваў з пачатку 2006 года (напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў). Тады ж адмовілася распаўсюджваць па падпісцы недзяржаўныя газеты «Белпошта». З таго часу ўсе спробы незалежных выданняў вярнуцца ў дзяржаўную сістэму распаўсюду не мелі поспеху.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру