Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі апублікавала свежыя дадзеныя аб занятасці насельніцтва.

Сцвярджаецца, што ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 сакавіка 2018 г. склаў 0,5% і ў параўнанні з 1 сакавіка 2017 года (1%) знізіўся на 0,5%, гэта значыць амаль у 2 разы.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,7%; у Гродзенскай вобласці — 0,6%; у Мінскай вобласці — 0,5%; Мінску — 0,2%.На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 сакавіка 2018 года было 23,9 тысячы чалавек, што на 44% менш беспрацоўных, чым на 1 сакавіка 2017 года (42,8 тысячы чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0