Сусьветны фінансавы крызыс напалохаў нашых паўднёвых суседзяў. Некалькі буйных украінскіх банкаў адчуваюць праблемы зь ліквіднасьцю. У банкаматах і аддзяленьнях адных банкаў бракуе гатоўкі, іншыя цалкам спынілі выдачу крэдытаў. Асноўнай прычынай, па сьведчаньнях банкіраў, ёсьць нечуваны попыт насельніцтва на наяўныя грошы.

Цягам апошніх двух дзён Нацбанк Украіны вылучыў на падтрыманьне ліквіднасьці банкаў больш за 3,5 млрд грыўнаў (каля $630 млн).

Паводле Дело

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0