Капітан зборнай Англіі і лёнданскага «Чэлсі» Джон Тэры не згуляе ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету па футболе — 2010 са зборнай Казахстану, што пройдзе ў суботу на Уэмблі.

Таксама пад сумневам ягоны прыезд у Менск, на матч са зборнай Беларусі, што адбудзецца 15 кастрычніка.

Джон Тэры ўзяў удзел ва ўчорашняй трэніроўцы англійскай зборнай, аднак скончыў яе ўжо праз 20 хвілін. Прычына — болі ў сьпіне. Пакінуў трэніроўку таксама і Эміл Хэскі.

Хутчэй за ўсё Джэй Ці вернецца ў трэніровачны лягер «Чэлсі», дзе будзе праходзіць рэабілітацыю.

Дж.Тэры гуляў з болямі ў сьпіне ў матчы Лігі чэмпіёнаў з ЧФР (Клуж, Рымынія) і ў нядзельным матчы супраць «Астан Вілы».

Фабіё Капэла не меркаваў ставіць яго на матч з Казахстанам, але выкарыстаць у «складанай гульні» супраць Беларусі.

Капітанам зборнай Англіі ў матчах з Казахстанам і Беларусьсю будзе абаронца «Манчэстар Юнайтэд Рыо Фэрдынанд.

Паводле timesonline.co.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0