Советская Белоруссия зьмясьціла сёньня артыкул, прысьвечаны расколу ў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».

Дзеяньні сяброў незарэгістраванай арганізацыі аўтар артыкулу «Маладыя старэчы» Яўген Гармаш абгрунтоўвае іх маладосьцю.

Маўляў, хто з нас у маладосьці не пратэставаў. І прыводзіць у прыклад былога кіраўніка МЗС Нямеччыны Ёшку Фішэра, які таксама некалі быў «рэвалюцыянэраў».

«Беларусь сегодня» адгукнулася на апошнія падзеі вакол кіраўніцтва незарэгістраванага «Маладога фронту». Артыкул «Маладыя старэчы» пачынаецца з паблажлівага тлумачэньня паводзінаў сяброў незарэгістраванай арганізацыі.

Паводле аўтара артыкула, усё тлумачыцца ўзростам «маладафронтаўцаў». Маўляў, маладыя яны яшчэ, а хто з нас у маладосьці не пратэставаў.

Тут жа праводзіцца паралель з бурлівымі 70 — 80–мі гадамі ХХ стагодзьдзя.

«Тыя, хто ў 17–гадовым узросьце кідаў цагліны, «абараняючы» Сарбону, і патрабаваў на плошчах Заходняга Бэрліну неадкладнага выкараненьня «буржуазнага ладу», праз дзесяцігодзьдзі ператварыліся ў добрапрыстойных буржуа, узначалілі банкі і салідныя міністэрствы, што гарой стаяць акурат на абароне гэтага самага «буржуазнага ладу».

Да прозьвішча Ёшкі Фішэра ды іншых знакамітых «рэвалюцыянэраў» 70 — 80–х гадоў можна дадаць яшчэ сорак саракоў пасьпяховых прозьвішчаў (…)
Напэўна і актывісты «Маладога фронту» перашалеюць, пасталеюць, зразумеюць што-кольвек у жыцьці і самыя будуць з добрай усьмешкай узгадваць сваю «баявую маладосьць».

Але няхай чытача не падманвае адносна міралюбівы тон пачатку артыкула. Далей — усё, як звычайна…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?