Прафсаюзны актывіст з Гомеля Андрэй Стрыжак разам з жонкай Яўгеніяй быў зняты з аўтобуса, што кіраваўся з Вільні ў Мінск вечарам 13 сакавіка.
«Зайшлі на пагранпераход у 20.45 і выйшлі ў 23.50, ніхто не патлумачыў прычыны, па якіх нас знялі. Наладзілі асабісты дагляд (распранулі да майткоў і дагледзелі ўвесь багаж)», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.
«Канфіскавалі тры кактусы, якія мы везлі на падарунак Лёшы (фітасанітарны кантроль строга ахоўвае дзяржаўны суверэнітэт), а яшчэ нам забілі гэтую ноч, за якую трэба яшчэ нейкім чынам дабрацца да Гомеля. Увогуле, прыгоды цалкам годныя 13-га чысла, але бывае і горш», — дадаў Андрэй Стрыжак
