Раніцай 9 кастрычніка ў Мінску на аўтадарозе паміж выездам з вуліцы Прытыцкага і гандлёвым домам «Ждановічы» адбыліся чатыры сутыкненні аўтамабіляў на адным участку.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама,

спачатку сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў, потым тры і яшчэ двойчы па дзве машыны.
Усё адбылося на адлегласці прыкладна 200 метраў. Прычынамі дарожна‑транспартных здарэнняў стала невыкананне хуткасных рэжымаў і дыстанцыі. Туману на гэтым участку дарогі не было, зазначылі ва УДАІ ГУУС.

У выніку ДТЗ машыны атрымалі тэхнічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?