Ноўтбук мае вадкакрысталічны экран памерам 17 цаляў, працуе на расійскім чатырох'ядравым універсальным высокапрадукцыйным мікрапрацэсары «Эльбрус-4С». Ён здольны забяспечыць абарону ад несанкцыянаванага доступу да інфармацыі, а таксама прадухіліць уцечку інфармацыі за кошт пабочных электрамагнітных выпраменьванняў і навядзенняў.

Прылада выкананая з алюмініевага сплаву, што забяспечвае абарону ад механічных і кліматычных уздзеянняў, дазваляе ўсталёўваць яе на адкрытым паветры і ў памяшканні, на колавым і чыгуначным транспарце, стацыянарных і рухомых аб'ектах берагавога і марскога базавання.

ВМ2016 можа эксплуатавацца ў жорсткіх кліматычных умовах, бо вытрымлівае перапад тэмператур ад мінус 40 да плюс 50°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?