Святую Імшу ў 10.00 ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.

«Вельмі сімвалічна, што акт незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, калі было абвешчана аб заснаванні новай дзяржавы, быў падпісаны менавіта ў свята Звеставання Пана — 25 сакавіка», — зазначыў арцыбіскуп.

Мітрапаліт Кандрусевіч дадаў, што хоць далейшы лёс БНР не прывёў да чаканага рэзультату, тым не менш «сам факт яе абвяшчэння 25 сакавіка вельмі красамоўны, бо сведчыць пра жаданне беларускага народа да незалежнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0