Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку з-за палітычнага крызісу, які ўзнік пасля забойства журналіста Яна Куцяка і яго нявесты, паведамляе Aktuality.

«Сёння я наведаў прэзідэнта Андрэя Кіску і паведаміў яму, што я гатовы сысці ў адстаўку», — сказаў Фіца.

Аднак ён паставіў тры ўмовы сваёй адстаўкі: пасада прэм'ер-міністра павінна застацца за партыяй Smer, якую ўзначальвае Фіца, прэзідэнт абяцае паважаць кааліцыйнае пагадненне і паважаць вынікі выбараў 2016 года.

Пытанне адстаўкі кіраўніка ўрада Славакіі канчаткова вырашыцца ў чацвер, 15 сакавіка.

Фіцо ўзначаліў кааліцыйны ўрад пасля выбараў ў 2016 годзе.

На выходных дзясяткі тысяч славакаў выйшлі на вуліцы гарадоў краіны і за мяжой з-за забойства журналіста-даследчыка Яна Куцяка. Пратэстоўцы прыйшлі таксама пад будынак парламента і ўрада і патрабавалі адстаўкі прэм'ера Роберта Фіца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0