Спадар Валеры — гэта Чароўны Настаўнік. Ня ведаю, куды паставіць дзеяслоў «быў»...

У 2000 годзе, тады яшчэ ў менскім ЭГУ, ён выкладаў нашай групе культуролагаў невялічкі курс, штосьці кшталту «Інтэрнэт для карыстальнікаў‑пачаткоўцаў». Я не уяўляла, хто такі Валеры Лабко, і не чакала ад новых дзвюх параў анічога апрача магчымасці адшукаць да курсавой і дыплому новых, не даступных у Нацыяналцы тэкстаў....

Восем гадоў назад байнэт выглядаў зусім інакш, і адным з першых прывалаў, куды нас «укінуў» спадар Валеры, была «Беларуская палічка». Пасля Латушкаў «Дзед Талаш» і Галерэя Марата Гельмана як узор стылю, форум на «КВ» — прыклад дыскусійнай прасторы, натуральна, галерэя «Nova», «Photoscope». Адначасна мы збіралі бібліяграфію, складалі партфоліё сваіх студэнцкіх прац і абмяркоўвалі правілы паводзінаў на форумах . Праглядалі «галерэю здымкаў Яна Булгака, усёй групай шукалі, зададзеную для прачытання «на заўтра» Camera lucida Ралана Барта. Пасля таго, як нас запыталі аб прафесійных зацікаўленнях, а праз тыдзень кожны з групы знайшоў у сваёй электрооннай тэчцы ўпарадкаваны каталог спасылак на сайты, у радку пошуку yahoo я ўжо ўводзіла імя — Валеры Лабко.

Бывайце. Сьветлая памяць...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?