25 сакавіка ў пружанскім Палацы культуры адбудзецца канцэрт да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пружанскі райвыканкам афіцыйна задаволіў заяву ТБМ на правядзенне святочнага канцэрта, а таксама ўскладанне кветак да помніка фалькларысту і стваральніку Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР Рыгору Шырме. Дагэтуль святкаванне афіцыйна было дазволена ў Мінску, Гродне, Брэсце, Лідзе.

Фота з сайта pruzhany.net.

Фота з сайта pruzhany.net.

Канцэрт адбудзецца ў малой зале Палаца культуры сіламі Таварыства беларускай мовы, «Пружанскага палацыка», мясцовых ансамбляў Палаца культуры. Ва ўступным слове арганізатары распавядуць пра БНР, прагучыць гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Дакладная праграма святочнага канцэрта пакуль не апублікаваная.

Важнасць ускладання кветак да помніка Шырме менавіта 25 Сакавіка тлумачыцца тым, што месца каля дадзенага помніка з'яўляецца традыцыйнай лакацыяй правядзення пікетаў мясцовай супольнасці ТБМ на Дзень Волі ды іншыя нацыянальныя святы.

Цікавы факт, што помнік Рыгору Шырме стаіць на тэрыторыі музычнай школы імя Рыгора Шырмы, якая знаходзіцца на вуліцы Рыгора Шырмы. Гэтую вуліцу ў пачатку 1990-х паспелі перайменаваць з Камуністычнай. Таму ў Пружанах, як у няшмат якіх беларускіх гарадах, цяпер няма Камуністычнай вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?