Па беларускай і рускай мовах нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў уключна, для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю — ад 0 да 24.

Па першым прадмеце профільнага іспыту «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» — адзнакі ад 0 да 19 балаў, па прадметах «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя (найноўшы час)», «Грамадазнаўства», «Геаграфія» і замежных мовах — адзнакі ад 0 да 24 балаў.

Па другім прадмеце профільнага іспыту «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» — адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Геаграфія» і замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — адзнакі ад 0 да 14 балаў.

Што тычыцца набору ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, на вайсковыя факультэты ВНУ і шэраг сельскагаспадарчых спецыяльнасцяў, то нездавальняючымі лічацца толькі адзнакі ад 0 да 6 па ўсіх прадметах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?