Пра што Вольскаму варта напісаць наступныя песьні?

Яня Кузьменка, праграмістка:

«А пра Інтэрнэт ён сьпяваў? Не, ведаеце скажу больш спэцыфічна – пра антывірусы трэба пісаць. Такая зараза – вы не ўяўляеце. Трэба іх выкрыць і ў мастацтве».

Аляксандар Станішэўскі, прыватны прадпрымальнік:

«Адназначна – пра рыбалку. У параўнаньні з рыбалкай усё астатнія тэмы – нязначная дробяза».

Іван Сьцепанюк, журналіст:

«Я журналіст, і мне хацелася б, каб зьявілася песьня пра нашу працу - часам небясьпечную. Такая сучасная вэрсія «Зь «Лейкай» і блякнотам... »».

Уладзімер Арлоў, пісьменьнік:

«Пра мой улюбёны Полацак».

Адэля Вольская, 10 гадоў:

«Пра дзяцей гадоў дзесяці-трынаццаці, вельмі цікавы ўзрост».

Далучайце свае ідэі таксама, калі ласка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру