ГУУС Мінгарвыканкама выступіла са спецыяльнай заявай з нагоды акцыі 25 сакавіка ў Мінску. Дазволеная Мінгарвыканкамам акцыя (мітынг і канцэрт) пройдзе ў нядзелю з 13.00 да 19.00. 

Як падкрэсліваецца ў заяве, міліцыянты будуць праводзіць «асабісты надгляд грамадзян і агляд iх рэчаў, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў». Тыя, хто адмовіцца ад асабістага надгляду альбо агляду рэчаў, не будзе дапушчаны на месца правядзення акцыі. Гэта робіцца ў адпаведнасці з законам «Аб масавых мерапрыемствах».

Гледачам, якія будуць ісці ў Вялікі тэатр оперы і балету, для больш зручнага і хуткага праходу рэкамендуюць ісці праз вуліцу Алаізы Пашкевіч. «Для гэтага неабходна мець пры сабе квіткі на паказ», — дадае прэс-служба сталічнай міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0