У аўторак 21 кастрычніка а 18:00 ва Ўправе БНФ кожны жадаючы зможа прыняць удзел у стартавым тэставаньні на лідэрскіх курсах «Ды-джэяў Адраджэньня», якія вось ужо восьмы раз праводзіць Павал Севярынец.
Праграма курсаў уключае тэст на 100 пытаньняў, двухгадзінныя тэарэтычныя сэмінары й 3 выпрабаваньні.
Сярод пераможцаў мінулых гадоў — міжнароднік Сяржук Лісічонак, ві-джэй Белсату Вольга Данішэвіч, радыёжурналіст Віталь Зыблюк, пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд Сяржук Васільеў і Алесь Круткін, моладзевыя лідэры Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Артур Фінькевіч і Алег Корбан.