Суполка «Эвангельская Беларусь» запрашае на святочную інтэлектуальную гульню БНР-QUIZ, прымеркаваную да 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Самыя неверагодныя факты і цікавосткі пра БНР, спевы і тэатральныя замалёўкі, вясёлая кампанія і каштоўныя падарункі — усё гэта будзе на БНР-QUIZ, абяцаюць арганізатары.
Каб узяць удзел у БНР-QUIZ трэба:
• Сабраць каманду 3-5 чалавек
• Зарэгістравацца - tinyurl.com/bnrquiz
• Прыйсці 28 сакавіка ў 19:00 па адрасе: 3-ці Загарадны завулак 11 (ст.м. Маладзёжная).
Удзел у БНР-QUIZ бясплатны.