Сем чалавек, пяць міліцыянтаў ад лейтэнанта да капітана, і дзьве асобы ў цывільным, спрабавалі ўламіцца ў хату пінскага актывіста Руху за Свабоду Аляксандра Рамановіча, паведамілі нам зь Пінску. Яны патрабавалі, каб ён адамкнуў дзьверы на той падставе, што ў іх ёсьць інфармацыя пра захаваньне ў яго наркотыкаў. Рамановіч іх не пусьціў, выйшаў на двор і запатрабаваў, каб вобшук адбываўся толькі ў прысутнасьці суседзяў у якасьці панятых, каб яму чаго не падкінулі. Міліцыянты ж імкнуцца знайсьці сваіх панятых. Сярод «ахоўнікаў парадку» сьледчы Губар, міліцыянт Яромчык, участковы Самец. Асобы ў цывільным прадставіцца адмовіліся.

Урэшце, пасьля доўгіх перапіраньняў і размоваў з суседзямі, яны зьехалі, абежаваўшыся ўзяцьцём тлумачэньняў з Рамановіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?