«Адменена запланаванае на сёння, 25 сакавіка, мерапрыемства, прысвечанае БНР, у Навагрудскім краязнаўчым музеі, — паведамляе чытач «Нашай Нівы» Дзмітрый Солтан. — Навагрудак стаў бадай адзіным горадам, дзе на 25 сакавіка ўсё адмянілі па ініцыятыве зверху. Мела быць невялікая лекцыя, потым літаратурныя чытанні, музыка і г. д., але 23 сакавіка ўдзельнікаў паінфармавалі, што мерапрыемства забаранілі, а замест яго будуць паказваць фільм «Навагрудак у 1931 годзе», — нам піша Солтан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна