Разрозненне IPS-дысплея Sharp Aquos S3 складае 2160×1080 пунктаў. Ён мае папулярныя сёння суадносіны бакоў 18:9 і «монабрыво» ўверсе. Смартфон таксама атрымаў падвойную фотакамеру 12+13 мегапікселяў і 16-мегапіксельную сэлфі-камеру, 4 ГБ аператыўнай і 64 ГБ убудаванае памяці.
Ёмістасць акумулятара складае 3200 мА*г, усталяваны працэсар — Snapdragon 630. Маецца падтрымка тэхналогіі хуткай зарадкі Quick Charge 3.0. У якасці АС ўсталяваная Android 8.0 з фірмовай абалонкай Smile UX.
У Тайвані, дзе Aquos S3 пачне прадавацца ўжо 1 красавіка, ён будзе каштаваць каля 330 еўра.