Краявіды Усходняй Беларусі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Краявіды Усходняй Беларусі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці расследуе трагікамічную справу.

Чытайце таксама: «Шкада было людзей» — старшыня сельвыканкама растлумачыла, чаму складала пратаколы на вяскоўцаў і сама плаціла штрафы

Як выявілася, старшыня аднаго з сельвыканкамаў Мсціслаўскага раёна выпісвала штрафы адвольным вяскоўцам… і сама сплачвала іх.

Навошта?!

Каб стварыць бачнасць актыўнай працы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, бо іначай яе саму маглі б прыцягнуць да адказнасці за бяздзейнасць.

Такім чынам за 2015-2016 гады ініцыятыўная жанчына склала пратаколы на 13 адвольна абраных ахвяр.

Пакаранне дала ім мінімальнае — 0,1 базавай велічыні. Сама сплаціла штрафы і занесла звесткі аб правапарушэннях ў адзіны дзяржаўны банк даных. На гэтым яна і пагарэла.

За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі жанчыне пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці ці без яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?