У Раўбічах завяршыўся чэмпіянат Беларусі па біятлоне сярод юніёраў і юнакоў. Ва ўсіх відах праграмы сярод юніёрак удзельнічала толькі адна спартсменка, піша Tribuna.com
Як вынікае з афіцыйных пратаколаў, у спрынце, гонцы пераследу і мас-старце сярод юніёрак прадстаўніца Віцебскай вобласці Аляксандра Шчарбакова выступала ў самоце.
Яшчэ раз. Спачатку яна выйграла спрынт. Потым адна паўдзельнічала ў мас-старце і, вядома, перамагла. А потым перамагла саму сябе ў гонцы пераследу.
У спаборніцтвах юніёраў ўдзельнічалі восем біятланістаў. Гонкі юнакоў і дзяўчат былі больш масавымі.