Падчас круглага стала «Абарона дзяцей ад негатыўнай інфармацыі ў інтэрнэце» старшыня сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай праваслаўнай царквы агучыў меркаванне, што ювенальная юстыцыя — схаваны прынцып сатанізму, паведамляе Tut.by.

— Ювенальная юстыцыя — гэта схаваны прынцып сатанізму, — заявіў протаіерэй Іван Задарожны, старшыня сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ. — У Евангелле сказана, што паўстануць дзеці на бацькоў і заб'юць іх. Гэта страшныя словы, якія раней былі не зразумелыя, а сёння яны ў дзеянні.

Па словах святара, некалькі гадоў таму ён быў у праваслаўнай суполцы ў Антвэрпэне і меў зносіны з эмігрантамі з Беларусі і Расіі.

— «Што ў нас адбываецца ў школах? — кажуць яны. — Мы сваім дзецям баімся сказаць: «Апрані куртку цяплей». Яны ходзяць смаркатыя, таму што мы баімся ім сказаць. Ім наўпрост кажуць: «Не слухайце сваіх бацькоў», — успомніў тую сустрэчу Іван Задарожны. — Гэта права, даведзенае да абсурду. Гэта сатанінскае права, якое ў рэшце рэшт прывядзе да знішчэння нас. А чалавек малады, ён пакуль ні ў чым не разбіраецца, і, калі яму кажуць: «Не слухайся бацькоў», — у яго ўсё з ног на галаву перагортваецца. І калі ён у гэтай сетцы Інтэрнэт сядзіць, у яго іншыя выхавальнікі атрымліваюцца, якія для яго становяцца аўтарытэтамі.

Па словах протаіерэя, такая тэндэнцыя спрабуе «прарвацца і ў нашу краіну, але пакуль яшчэ не прарываецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0