Лідар злачыннай групоўкі, якая здзейсніла серыю киберрабаванняў банкаў 40 краін на мільярд еўра, затрыманы ў Іспаніі. Уклад у расследаванне гэтай інтэрнацыянальнай справы ўнесла і Беларусь: тут прыцягнуты да адказнасці двое з удзельнікаў сіндыката, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты два ўдзельнікі злачыннай схемы. Адзін з іх — суарганізатар, адказны за падбор выканаўцаў, якія атрымлівалі грошы з банкаматаў у розных краінах, а другі — выканаўца аднаго з крадзяжоў», — удакладніла Юлія Ганчарова.

Суарганізатара злачыннага бізнэсу — 29-гадовага грамадзяніна Малдовы і Расіі — прысудзілі да адзінаццаці з паловай гадоў пазбаўлення волі (прысуд не ўступіў у законную сілу). Крымінальная справа ў дачыненні да другога фігуранта перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0