У Драгічыне мужчына, які рыбачыў на вадасховішчы, праваліўся пад лёд, паведамляе БелТА.

Няшчасны выпадак адбыўся 25 сакавіка. Жыхар райцэнтра 1979 года нараджэння пагрэбаваў забаронай выхаду на лёд і адправіўся на зімовую рыбалку. Нетрывалае покрыва не вытрымала яго вагі — мужчына апынуўся ў вадзе. Відавочца, які знаходзіўся непадалёк, заўважыў чалавека і аказаў яму дапамогу. Пацярпелага з дыягназам «пераахаладжэнне» шпіталізавалі. Рыбак знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення — 2,6 праміле.

На вадаёмах Брэсцкай вобласці актыўна сыходзіць лёд. Ён застаўся толькі ў залівах і на сажалках. Спецыялісты падкрэсліваюць, што вясновы лёд вельмі вераломны. З пачатку года на вадаёмах Брэсцкай вобласці загінулі чатыры чалавекі, выратаваны пяцёра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0