Генеральны дырэктар дзяржаб'яднання «Белэнерга» Яўген Воранаў адхілены ад пасады. Пра гэта Tut.by паведамілі 4 інфармаваныя крыніцы.

«За аднаразовае грубае парушэнне згодна з дэкрэтам № 5», — сказалі два суразмоўцы, каментуючы інфармацыю аб адхіленні Воранава. Дадзены дакумент набыў моц з 1 студзеня 2015 года і накіраваны на «ўзмацненне патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый». «Адхілены ў нікуды. Вельмі шкада», — дадаў яшчэ адзін суразмоўца.

Крыніца, асабіста знаёмая з Воранавым, запэўнівае, што афіцыйнае рашэнне яшчэ не прынятае. У «Белэнерга» і ў Воранава атрымаць каментар не ўдалося.

Для двух суразмоўцаў, гэта стала поўнай нечаканасцю, таму што «Яўген Алегавіч звышпрыстойны чалавек і кваліфікаваны спецыяліст», пры якім у энергетыцы не было «буйных аварый або няшчасных выпадкаў».

Яўген Воранаў таксама з'яўляецца першым намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі дзюдо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0