Жыхар Слонімскага раёна скраў больш за 3 тоны бульбы са сховішча аднавяскоўцаў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Ад рук зламысніка пацярпелі некалькі жыхароў вёскі Сялявічы. На ўскраіне населенага пункта яны выкапалі сховішча, куды заклалі ўраджай бульбы. 21 сакавіка адзін з жыхароў вёскі вырашыў праверыць сховішча. Ён выявіў, што частка ўраджаю адсутнічае. Як пазней высветлілася, было выкрадзена 3 тоны бульбы.

Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. У хуткім часе была ўстаноўлена асоба зламысніка: ім аказаўся іх аднавясковец, раней судзімы мужчына 1978 года нараджэння. На справу ён хадзіў па начах. Вывозіў ўраджай на тачцы, за ноч мог здзейсніць да 20 ходак, скрадзенае прадаваў. У дачыненні да зламысніка заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0