Жыхар Пружанскага раёна разам са смеццем спаліў уласную хату, паведамляе БелТА.

Здарэнне адбылося 23 сакавіка а першай гадзіне дня ў вёсцы Скорцы. Мужчына 1960 года нараджэння паліў смецце каля сядзібы. У нейкі момант ён не змог кантраляваць працэс, і агонь па сухой траве перакінуўся на драўляную хату. У выніку гаспадар застаўся без прытулку: агнём знішчаны дах, пашкоджаныя перакрыцце, сцены, маёмасць.

Падобны выпадак, праўда, з менш драматычнымі наступствамі, зарэгістраваны 26 сакавіка ў вёсцы Ціхны Бярозаўскага раёна. На тэрыторыі садовага таварыства «Лотас» адбыўся пажар у чатырох драўляных гаспадарчых пабудовах. Хлявы цалкам знішчаны агнём. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці.

Пажарныя нагадваюць аб забароне выпальвання сухой травы і адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай за падобныя дзеянні, у выглядзе штрафу ад дзесяці да сарака базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0