Зборная Беларусі па футболе згуляла ў Славеніі таварыскі матч з тамтэйшай зборнай.
Матч скончыўся з лікам 2:0 на карысць беларусаў.
Лік адкрыў на 36-й хвіліне Максім Скавыш — гэта яго першы гол у зборнай. А на апошняй хвіліне матча Антон Сарока павялічыў перавагу.