Кладаўшчыца дзіцячага садка № 37 Ліды цягам года крала прадукты, якія прызначаліся для выхаванцаў. Яна мусіць заплаціць штраф у 30 базавых велічынь і не можа займаць адказныя пасады цягам двух з паловай год, піша «Лідская газета».

Падчас адной з праверак дзіцячага садка высветлілася, што не хапае амаль паўтара кілаграма варанай каўбасы. Высветлілася, што яе скрала кладаўшчыца. Жанчына спрабавала ўсіх запэўніць, што каўбаса сапсавалася, таму яна яе выкінула. Але пра такія выпадкі яна мусіла б казаць загадчыцы і каўбасу не выкідаць, а вяртаць пастаўшчыку з заменай на свежы прадукт.

Пасля праверкі дакументаў аказалася, што цягам года супрацоўніца «выкінула» прадуктаў на 844 рублі 30 капеек. Жанчына крала мяса, крупы, масла, маргарын. Яна прызнала сваю віну і кампенсавала скрадзеную суму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0