Tut.by
Пра гэта паведаміў 28 сакавіка журналістам начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун, пішуць Мінск-навіны.
«Калі ўзяць агульную лічбу зарэгістраваных у сталіцы транспартных сродкаў, а гэта каля 680 тысяч адзінак. Калі да гэтай колькасці дадаць транспарт, які прыязджае ў Мінск з іншых рэгіёнаў, то можна казаць пра лічбу ў 1 мільён машын, якія штодня курсуюць па дарогах горада», — адзначыў В. Гаркун.
На гэтым фоне сціпла глядзяцца 20 аўтобусаў на электрычнай цязе і 35 электрамабіляў, што стаяць на ўліку ў гарадской ДАІ.
0
0
0
0
0
0