У мікрааўтобусе МНС Расіі па Уладзімірскай вобласці адбылося ўзгаранне. Агонь патушылі аператыўна, ніхто з 12 пасажыраў не пацярпеў.
Выпадак прыцягнуў увагу СМІ, паколькі аўтобус быў запоўнены журналістамі і ратавальнікамі, якія ва Уладзіміры накіроўваліся на праверку гандлёвых цэнтраў на прадмет захавання нормаў пажарнай бяспекі пасля трагедыі ў Кемераве.
Пра гэта заявіла кіраўнік прэс-службы МНС па Уладзімірскай вобласці Кацярына Шулаева, піша РБК.
Шулаева сама знаходзілася ў гэтым мікрааўтобусе.
Паводле яе слоў, пажар узнік з-за кароткага замыкання. Агонь пагасіў кіроўца штатным вогнетушыцелем.
Праверка гандлёвых цэнтраў была арганізавана МНС і пракуратурай.