Фота: space.com

Фота: space.com

Па папярэдніх разліках, зона падзення станцыі пазначаная паміж 42,8 градуса паўночнае шыраты і 42,8 градуса паўднёвае шыраты, а гэта значыць, што патэнцыйным месцам падзення можа стаць Афрыка, паўднёвая Еўропа, Блізкі Ўсход ці Паўднёва-Усходняя Азія.

Навукоўцы ўпэўненыя, што рызыка для навакольнага асяроддзя і людзей мінімальная, бо большая частка станцыі проста згарыць у атмасферы, астатнія ж часткі, калі і даляцяць да паверхні Зямлі, сур'ёзнай пагрозы прадстаўляць не будуць.

Хольгер Краг, кіраўнік ўпраўлення, якое займаецца адсочваннем касмічнага смецця пры Еўрапейскім касмічным агенцтве, таксама адзначыў, што атрымаць траўму ад падзення абломкаў станцыі малаверагодна.

«Звычайна ад 20 да 40 адсоткаў буйных аб'ектаў могуць даляцець да Зямлі, але пры гэтым яны ўсё роўна руйнуюцца пры падзенні, а верагоднасць атрымаць траўму ад падзення такога абломка параўнальная з шанцам быць паражаным маланкай двойчы на год», — супакойвае Краг.

«Цяньгун-1» запусцілі на арбіту 29 верасня 2011 года, і яна стала першай пілатаванай арбітальнай станцыяй, якая не належыць ЗША або СССР. Тэрмін яе эксплуатацыі складаў усяго два гады, таму ў 2013 годзе эксплуатацыя станцыі завяршылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?