Шматфункцыянальны комплекс «Газпром цэнтр» будзе пабудаваны ў Мінску да канца 2020 года. Упэўненасць у гэтым выказаў сёння журналістам генеральны дырэктар ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» Уладзімір Маёраў, піша БелТА.

«У цяперашні час мабілізаваны генеральны падрадчык, які абраны на конкурсе. Падпісаны ўказ аб прадаўжэнні тэрміну будаўніцтва да снежня 2020 года. Да гэтага часу цэнтр будзе пабудаваны», - сказаў Уладзімір Маёраў.

Генеральным падрадчыкам будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпром цэнтр» стала італьянская кампанія Codest. Інвестарам і заказчыкам будаўніцтва выступае ААТ «Газпром трансгаз Беларусь».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна